Новаўвядзенні ў сістэме грамадскага транспарту і адукацыі Гомеля

11 апреля 2020
Новы экалагічны транспарт, новыя вучэбныя спецыяльнасці і новы погляд на даўно вядомыя жывапісныя сюжэты. Гэты тыдзень для Гомельскага рэгіёна быў багаты на навінкі. Пра новаўвядзенні ў сістэме грамадскага транспарту і адукацыі  глядзіце ў нашым дайджэсце.

Экалагічны, стыльны і эканамічны. У Гомелі пачаў курсіраваць новы гібрыдны аўтобус. Для руху транспартны сродак выкарыстоўвае электрычнасць. Першыя дні эксплуатацыі паказалі, што ён на 25 працэнтаў больш эканамічны і робіць менш выкідаў у паветра. У аўтобусе прадугледжаны пандус і шырокія дзверы, што зручна для інвалідаў-калясачнікаў. З-за адсутнасці колавых арак і тумбаў салон нашмат прасторны, а нізкую пасадку ацанілі пажылыя пасажыры і дарослыя з маленькімі дзецьмі. 

У аўтобусе прадугледжана амаль 90 месцаў, у тым ліку ёсць пляцоўка для перавозкі інвалідаў. 

Ва ўніверсітэце імя Францыска Скарыны з’явіліся 3 новыя спецыяльнасці. Факультэт матэматыкі і тэхналогій праграмавання прапануе спецыяльнасць "прыкладная інфарматыка". Яе выпускнікі будуць працаваць праекціроўшчыкамі інфармацыйных сістэм і менеджарамі праграмных праектаў. Аб’яўлены першы набор на спецыяльнасць "лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый". Таксама філалагічны факультэт запрашае на спецыяльнасць "руская мова і літаратура. Замежная мова". 

Дарэчы, ВНУ упершыню правяла дыстанцыйнае размеркаванне студэнтаў. Акрамя таго, ва ўніверсітэце перанеслі заняткі на больш позні час і адмянілі лекцыі на вялікіх патоках. 

Вышытыя сюжэты па матывах карцін вядомых мастакоў выставілі ў Гомелі. Майстар Святлана Корбут прапанавала на суд наведвальнікаў каля 20 сваіх работ у тэхніцы гладзь. У экспазіцыі – копіі знакамітых палотнаў Левітана, Саўрасава і іншых мастакоў. Аўтар з дзяцінства захаплялася жывапісам, удзельнічала ў выставах. Яе вышытыя карціны знайшлі свайго гледача ў Беларусі і Расіі, у тым ліку ў галерэях і ў музеях. Арганізатары выставы прапануюць наведвальнікам азнаёміцца з экспазіцыяй па месцы яе правядзення, а таксама дыстанцыйна - не выходзячы з дома: на сайце ці ў сацыяльных сетках.