Новаўвядзенні ў падатковай сферы сёння пракаменціравалі ў профільным міністэрстве

15 января 2020
Ад падаходнага падатку пазбавяць адначасовую выплату на аздараўленне для бюджэтнікаў. Акрамя таго, не абкладаецца падаткам кошт пуцёўкі на аздараўленне для дзяцей  у выпадку, калі яна меншая за 888 рублёў.

Павялічылі і суму даходу ад дарэння, якая не будзе абкладацца падаткам. Гэта 7003 рублі. Раней гэтая лічба была меншай.

Аналагічныя меры закрануць даходы ад прафсаюзаў і страхавання. Дарэчы, закранулі папраўкі і прадпрымальнікаў. Зарабіць, не выплачваючы ПДВ, яны могуць больш. Падрабязна Аляксей Патапаў (відэа).