Новаўвядзенні ліпеня. Стаўка рэфінансавання - 7,75 %, шэнгенскія візы для беларусаў - 35 еўра

1 июля 2020
Стаўка рэфінансавання б'е чарговы гістарычны мінімум. Яна зніжаецца з 8 да 7,75 працэнта. Чвэрць пункта страцяць таксама стаўкі па крэдыце і дэпазіце авернайт. Змены ўступаюць у сілу сёння і прадоўжацца як мінімум да жніўня - чарговае пасяджэнне праўлення Нацбанка па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на канец лета.


У Беларусі павышаюцца працоўныя пенсіі 


Сёння павышаюцца працоўныя пенсіі. Змяненне па ўказе Прэзідэнта прадугледжвае пераразлік усіх катэгорый: па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці і ў выпадку страты кармільшчыка. Памер павелічэння дапамогі ў кожнага будзе індывідуальны, ён залежыць ад стажу і заработнай платы да выхаду на пенсію. 


Аліменты налічаюць па-новаму


Па-новаму з гэтага дня налічаюцца беспрацоўным бацькам даўгі па аліментах. Зараз спаганяць будуць палову бюджэту пражытачнага мінімуму на адно дзіця, 100 працэнтаў - на дваіх і 150 - на траіх і больш дзяцей.


Зніжаецца кошт шэнгенскіх віз для беларусаў

Яшчэ адна навіна датычыцца віз. 27 мая Савет ЕС адобрыў пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму. У адпаведнасці з дакументам кошт кароткатэрміновых шэнгенскіх віз для беларусаў з гэтага дня зніжаецца да 35 еўра. Таксама скарачаецца спіс дакументаў, якія неабходна падаваць пры звароце па візы.