Навіна пра патэнцыяльныя лекі ад каронавіруса, падбадзёрыла сусветныя рынкі

6 февраля 2020
Навіна, што кітайскія ўрачы  змаглі выявіць патэнцыяльныя лекі ад каронавіруса,   падбадзёрыла  сусветныя рынкі. Фондавыя біржы, якія яшчэ нядаўна з-за эпідэміі цярпелі  найбуйнейшыя  абвалы,  патроху пачынаюць расці. З палёгкай  ўздыхнулі нафтавікі.  Цэны на чорнае золата таксама падраслі. Раней стала вядома, што попыт на нафту ў Кітаі абваліўся на 20 %. Нагадаем, сёння стала вядома, што кітайскія вірусолагі пачалі клінічныя выпрабаванні амерыканскага прэпарата  рэмдэсівір, я кі можа апынуцца эфектыўным сродкам ад каронавіруса.