Навіна для аўтааматараў. На МКАД сёння аднаўляюць рамонтныя працы

5 июля 2019

Зараз важная навіна для аўтааматараў. На МКАД сёння аднаўляюць рамонтныя працы.

З вечара пачалі перакрываць рух на 3-м, 11-м кіламетры знешняга кальца  і на 25-м - унутранага. Спачатку там выканаюць дэмантаж бэлек, разбяруць бетонавыя ўчасткі, знімуць стары асфальт. Затым пачнуць мантаж новых канструкцый. Працы плануюць завяршыць у лістападзе.

Рамонт пуцеправодаў на 3-м і 25-м кіламетрах Мінскай кальцавой пачаўся ў студзені гэтага года. Палову прац выканалі да пачатку II Еўрапейскіх гульняў. Адзначым, адрамантаваныя маставыя будынкі павінны праслужыць не менш як 50 гадоў.