Навасельцы ў Мінскім заапарку

15 июля 2019

Пяцігадовая рысь па мянушцы Тор прыехала з Рыгі. Самец-драпежнік добра перанёс дарогу паўтысячы кіламетраў і зараз адаптуецца да новага месца. Усяго ж у Мінскім заапарку налічваецца больш за 400 відаў жывёл. Сёлета ў Мінскім заапарку ўпершыню нарадзіліся барсукі і яноты-паласкуны. А ў жніўні чакаюць з'яўлення маленькага зубраняці.