Наваселле ў Заводскім раёне Мінска

2 февраля 2018

10-павярховы дом на 159 кватэр на вуліцы Убарэвіча ўзведзены на месцы старых пабудоў усяго за год. Большасць навасельцаў - шматдзетныя сем'і, у якіх чацвёра і больш дзяцей. Побач з домам - аўтастаянка і велапаркінг. Сімвалічны ключ навасельцам перадалі сёння адміністрацыя раёна і будаўнікі.

Увод дома ў Чыжоўцы прымеркаваны да 80-гадовага юбілею Заводскага раёна Мінска. Адпаведны знак з гербам раёна намаляваны на фасадзе будынка.