Сёння наваселле справілі супрацоўнікі Уздзенскага раённага аддзела Следчага камітэта. Новы будынак для іх спраектавалі і пабудавалі ўсяго за год. На гэта з абласнога бюджэту выдаткавалі больш за 9 мільярдаў рублёў. Зараз увесь штат раённага аддзела (а гэта 12 чалавек) мае свае рабочыя месцы, пакой адпачынку і канферэнц-залу. Павіншавалі следчых з Узды са святам старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра і старшыня Следчага камітэта Беларусі Валянцін Шаеў.
Сёння у цэнтральным рэгіёне толькі Слуцкі аддзел Следчага камітэта дзеліць памяшканне з іншай арганізацыяй. Але да канца года і яны павінны справіць наваселле.













