З пасёлка Езярышча яны пераехалі ў Гарадок. Цэнтр працуе з дзецьмі і падлеткамі, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, а таксама іх бацькамі. І зараз дапамога псіхолагаў і сацыяльных педагогаў стала больш даступнай.
Юлія Сапрыкіна, псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра Гарадоцкага раёна: "Мы заўсёды нацэленыя на вяртанне дзіцяці ў сям'ю. Таму Гарадок - гэта раённы цэнтр, і з любой вёскі бацькі заўсёды могуць наведаць дзіця. Праводзім трэнінгі бацькоў сумесна з дзецьмі. І многія маці, калі мы сустракаемся з імі на вуліцы, не адварочваюцца, яны, наадварот, дзякуюць".
Летась сацыяльна-педагагічны цэнтр стаў другім домам для 48 дзяцей. У паўночным рэгіёне працуюць 23 такія цэнтры. Больш за палову дзяцей у выніку вяртаюцца ў свае біялагічныя сем'і.













