Новаадкрытыя звесткі аб генацыдзе беларускага народа ў экспазіцыі Бярэзінскага інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра

14 июля 2022

Аб трагічных старонках саракавых мінулага стагоддзя ў Бярэзінскім рэгіёне расказвае экспазіцыя мясцовага інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра. Нядаўна створаны ў райцэнтры рэсурс дэманстрыруе дакументы і фота, артэфакты, знойдзеныя на месцах баёў, а таксама падрабязную інфармацыю аб партызанскім руху і падполлі краю, новаадкрытыя звесткі аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пачатковым экспанатам ваеннай экспазіцыі Бярэзінскага інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра з'яўляецца тэматычная лыжка, зробленая мясцовым майстрам. Беразіно - край, знакаміты сваімі лыжачнікамі. Адзін з іх твораў - лыжка памерам у 23 метры - уваходзіць у Кнігу рэкордаў Гінеса.