Навамодныя піксельныя тэхналогіі на галоўнай ёлцы Мінска

21 ноября 2018

Сам элемент - гэта маленькая мікрасхема. Плата знаходзіцца ў кожным шарыку гірлянды і будзе мяняць свой колер па зададзенай праграме. Пункт для кіравання сёння зманціравалі побач з навагоднім дрэвам - ён будзе адказны за 20 тысяч пікселяў, якія складуць 128 гірлянд - чатыры з паловай кіламетры святлодыёднага ўпрыгажэння!

Новая ілюмінацыя зможа адлюстроўваць каля ста розных праграм. Пры гэтым мяняцца яны будуць пад музычнае афармленне.