Навагоднюю ёлку пачалі ўсталёўваць на Кастрычніцкай плошчы

20 ноября 2020
Навагоднія святы ўсё бліжэй. Гэта пацвярджаюць і наступныя кадры. У Мінску ўжо расце галоўная навагодняя ёлка - ля Палаца Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы. Зялёную прыгажуню паставілі пры дапамозе крана. Спачатку каркас, а затым зялёныя галінкі. На навагоднім дрэве размесцяць 128 гірлянд, больш за 20 тысяч пікселяў будуць ствараць светлавыя эфекты і малюнкі. Плануецца і музычнае суправаджэнне. Дарэчы, на верхавіне дрэва сёлета з'явіцца і эксклюзіўная цацка - пераможца конкурсу сярод прадпрыемстваў і арганізацый сталіцы. Нагадаем, летась галоўная ёлка Мінска ўвайшла ў топ-5 самых высокіх дрэў у СНД за вышыню 30 метраў.