Навагодняя ноч выдалася дастаткова спакойнай

1 января 2018

Навагодняя ноч выдалася дастаткова спакойнай, аб гэтым расказалі ў МУС краіны. Грубых парушэнняў грамадскага парадку і злачынстваў не зафіксавана.

У МНС паведамілі аб 9-ці пацярпелых ад піратэхнікі ў навагоднюю ноч. Пяцёра - у Мінску і чатыры - у Віцебскім рэгіёне.

Так, у сталіцы 10-класнік падпаліў петарду ў кватэры і атрымаў пералом пальца рукі і апёкі. Пацярпела ад феерверка і 13-гадовае дзіця. Дапамога медыкаў спатрэбілася і дарослым - з-за няправільнага выкарыстання бенгальскіх агнёў. Акрамя таго, на нумар 101 паступілі паведамленні, што ў вокны дзвюх кватэр у Мінску заляцелі петарды.

У Гомелі ў навагоднюю ноч ратавальнікам двойчы прыйшлося тушыць штучныя вулічныя ёлкі.