Навагодняя ноч у Беларусі прайшла без канфліктаў, надзвычайных здарэнняў і грубых парушэнняў

1 января 2017

Пра гэта распавялі ў галоўным міліцэйскім ведамстве. Звыш тысячы васьмісот святочных пляцовак па ўсёй краіне. Традыцыйна ўвесь асабовы склад быў пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы, працавалі і дадатковыя меры бяспекі. У МУС адзначылі, што нягледзячы на кантрольна-прапускныя пункты адпачывальнікі з разуменнем ставіліся да такой увагі і бяспекі.

І калі па лініі МУС усё спакойна, то ў станцыі хуткай дапамогі адзначылі, што ў сталіцы ад піратэхнікі пацярпелі 4 чалавекі. Траіх медыкі агледзелі і адпусцілі дахаты, аднаго чалавека прыйшлося шпіталізаваць.