Сёння ў рамках акцыі Нашы дзеці навагодняя ёлка запаліла агні і ў Журавіцкім доме-інтэрнаце. Разам з выхаванцамі карагоды вадзіла і Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна. Тут пражываюць больш як 300 маладых людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Для кожнага з іх распрацавана спецыяльная праграма па доглядзе. Мар'яна Шчоткіна тут не ўпершыню і ўжо ведае імёны шматлікіх выхаванцаў. Удзел у акцыі для яе не службовы абавязак, а асабістая неабходнасць.
Мар'яна Шчоткіна падарыла ўстанове ноўтбук і салодкія падарункі. І паабяцала хлопцам прыехаць да іх яшчэ.














