Навагодняя акцыя "Нашы дзеці" ў Івянецкім доме-інтэрнаце

23 декабря 2019
Дабрачынны марафон "Нашы дзеці" працягвае падарожжа па розных кутках Мінскай вобласці. Дзіцячы смех і віншаванні з навагоднімі святамі сёння гучалі ў Івянецкай школе-інтэрнаце. Музычнае шоу стварылі валанцёры Саюза моладзі і піянерскай арганізацыі. Разам з выхаванцамі яны адправiлi навагоднюю пошту і сустрэлі галоўных чараўнікоў зімы.

Штогод валанцёры наведваюць Івянецкі дом-інтэрнат

Тут жывуць і вучацца дзеці з парушэннямі апорна-рухальнага апарату. Нягледзячы на фізічныя абмежаванні, школьнікі надзвычай творчыя. Захапляюцца вакалам і харэаграфіяй. Каб падтрымаць маладыя таленты, дзецям прывезлі наборы для творчасці, а таксама музычную тэхніку.
Акцыя "Нашы дзеці" кожны дзень прыходзiць у госцi да маленькіх жыхароў цэнтральнага рэгіёна. Дабрачынны праект працягнецца да 10 студзеня.