Навагодняя акцыя "Нашы дзеці" стартуе ў Беларусі ўжо на наступным тыдні

4 декабря 2018

10 снежня чыноўнікі, прадстаўнікі дзяржаўных і прыватных кампаній пачнуць віншаваць малых з Новым годам. Падарункі атрымаюць больш як 15 тысяч дзяцей па ўсёй краіне. Гэта не толькі выхаванцы дзіцячых дамоў. Прадстаўнікі 90 арганізацый таксама прыедуць у школы, дзіцячыя сады і бальніцы. Не застануцца без увагі і самыя адораныя дзеці краіны.

Алена Сімакова, галоўны спецыяліст упраўлення Міністэрства адукацыі Беларусі: "Сярод новаўвядзенняў можна адзначыць мерапрыемства для асабліва адораных, таленавітых дзяцей, студэнтаў, навучэнцаў. Акцыя пройдзе ў Палацы Незалежнасці. Сёлета такія мерапрыемствы таксама пройдуць, у тым ліку, ва ўсіх рэгіёнах краіны, дзе будуць адзначаныя пераможцы алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў".

"Добрая акцыя" прадоўжыцца да 11 студзеня.