Навагодняя акцыя "Нашы дзеці" стартуе ў Беларусі

10 декабря 2018

Самая добрая навагодняя акцыя "Нашы дзеці" стартуе сёння ў Беларусі. У найбліжэйшы месяц чыноўнікі, работнікі міністэрстваў, прадстаўнікі дзяржаўных і прыватных кампаній павіншуюць малых з Новым годам. Падарункі атрымаюць больш за 15 тысяч дзяцей па ўсёй краіне. Гэта не толькі выхаванцы дзіцячых дамоў. Прадстаўнікі 90 арганізацый таксама прыедуць у школы, дзіцячыя садкі і бальніцы. Не застануцца без увагі і самыя выбітныя дзеці - ёлка для таленавітых навучэнцаў і студэнтаў краіны пройдзе ў Палацы Незалежнасці. Акцыя "Нашы дзеці" прадоўжыцца да 11 студзеня.