Навагодняя акцыя "Нашы дзеці" працягваецца

26 декабря 2017

Даць дзецям зразумець, што яны не кінутыя - гэта галоўная мэта навагодняй акцыі "Нашы дзеці". І сёння ў Ждановіцкі дзіцячы дом з падарункамі і святочным настроем прыехаў Леанід Анфімаў. Перш за ўсё кіраўнік Камітэта дзяржкантролю азнаёміўся з побытам выхаванцаў і ўдакладніў, якія просьбы з'явіліся з моманту апошніх зносін. У дзіцячым доме выхоўваюцца 24 дзіцяці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і толькі 4 з іх - сіроты. Астатнія засталіся без апекі бацькоў і гэтую функцыю ўзяла на сябе дзяржава.

Удзел ведамства ў навагодняй акцыі "Нашы дзеці" - добрая традыцыя. За гэтыя гады за кошт асабістых сродкаў работнікаў Камітэта дзяржкантролю для дзіцячага дома былі набыты дываны, тэлевізар і бытавая тэхніка.