Напярэдадані свят Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю узмацняе маніторынг цэн на навагоднія прадукты. Традыцыйна ён будзе праходзіць на штодзённай аснове. У спіс трапляюць 25-30 папулярных пазіцый: гэта кансерваваны гарошак, мандарыны, цукеркі, шакалад і шампанскае. Як адзначылі ў міністэрстве, гандлёвыя сеткі рыхтуюцца да павышанага попыту і дэфіцыту не будзе. Да маніторынгу падключацца і сенатары. У Савеце Рэспублікі адзначаюць, што над гэтым пытаннем усе дзяржорганы павінны працаваць у адной звязцы.
Як праходзіць маніторынг цэн, сёння на пляцоўцы Савета Рэспублікі абмяркоўвалі сенатары, прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Белстата і прафсаюзаў. Масавых парушэнняў у гандлёвых сетках не выяўлена, пры гэтым інструментаў для спынення такіх дзеянняў дастаткова - ад адміністрацыйнага спагнання да закрыцця магазіна.













