Навагодняе свята для выхаванцаў дома сямейнага тыпу ў аграгарадку Тамашоўка Брэсцкага раёна

5 января 2021
Калі казка прыходзіць у госці. Навагодняе свята для выхаванцаў дома сямейнага тыпу ў аграгарадку Тамашоўка Брэсцкага раёна. Да іх прыехалі Дзед Мароз са Снягуркай. Усяго ў доме выхоўваюцца сямёра дзяцей. І для самага малодшага з іх - трохгадовага Аляксея - гэта першая ў жыцці навагодняя ёлка. Арганізаваць свята з падарункамі дапамаглі Брэсцкі райвыканкам, абласное аддзяленне Беларускага фонду міру і прыватныя арганізацыі. У якасці падарунка ў адказ дзеці пдрыхтавалі гасцям вершы. А яшчэ падзяліліся з Дзедам Марозам сваімі жаданнямі і планамі на 2021 год.

Акцыя "Нашы дзеці" ў Беларусі прадоўжыцца да 10 студзеня. Падарункі і ўвагу ў Брэсцкай вобласці атрымаюць больш за 5 тысяч маленькіх жыхароў.