Навагодні марафон "Нашы дзеці" выканаў сваю добрую місію

10 января 2018

Ніхто не застаўся без увагі і падарункаў.

Сапраўднае каляднае свята вучням Краснапольскай раённай дзяржаўнай гімназіі падарылі сёння прадстаўнікі Савета Міністраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, а таксама дэпутаты. Дзеці ўбачылі навагодні паказ і атрымалі падарункі, у тым ліку шматлікія сертыфікаты і спорт-інвентар.

Анатоль Калінін, намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь:

"Акрамя таго, у гэтай гімназіі ёсць дамоўленасць папярэдняя з Федэрацыяй па футболе зрабіць футбольны стадыён са штучным пакрыццём. Такім чынам, стварыць найлепшыя ўмовы, а, магчыма, тут зарадзіцца яшчэ і футбольная каманда".

Сёлета таксама плануецца адкрыццё ў гімназіі пры падтрымцы кітайскай кампаніі "разумнага класа". На дапамогу школьнікам прыйдуць сучасныя IT-тэхналогіі.