Навагодні экспрэс у маёнтак Дзеда Мароза адправіцца сёння з Мінска

13 декабря 2019
Адчуць сапраўдны навагодні настрой можна ўжо сёння. З Мінска адправіцца ў маёнтак Дзеда Мароза навагодні экспрэс. Цягнік будзе курсіраваць са сталіцы ў Брэст кожныя выхадныя снежня і першую палову студзеня. 

Навагодні састаў адпраўляецца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 21:57 і прыбудзе ў Брэст раніцай наступнага дня. У Белавежскай пушчы госці правядуць цэлы дзень і вернуцца ў сталіцу. Штогод навагоднім экспрэсам карыстаюцца больш як 1500 чалавек. Плануецца, што ў гэтым сезоне падарожжа ў маёнтак Дзеда Мароза здзейсняць больш як 2000.