Навагодні экспрэс набірае ход

25 декабря 2013

На Дзіцячай чыгунцы сёння не абышлося без Дзеда Мароза і Снягуркі. Навагодні экспрэс набірае ход. У дзень Раства чыгунка запусціла першы састаў святочнага цягніка. Ён будзе рухацца ад станцыі Заслонава да Сасновага бору. У канцавым пункце пасажыраў чакае тэатралізаваны паказ Прыгоды Бураціна. Арганізатары абяцаюць: паездка будзе чароўнай як для дзяцей, так і для іх бацькоў. Дарэчы, у святочна ўпрыгожаных вагончыках працуюць аніматары і казачныя персанажы. На Навагоднім экспрэсе можна будзе пракаціцца да надыходу Новага года і да праваслаўнага Раства.