Навагодні эксклюзіў - рубрыка "У эфіры Дзед Мароз"

25 декабря 2019
Для гледачоў нашага канала мы падрыхтавалі свой навагодні эксклюзіў. Агенцтва тэленавін прапаноўвае рубрыку "У эфіры Дзед Мароз"! У ёй на працягу апошняга тыдня 2019 года Дзяды Марозы ад Паўночнага полюса да сонечных Штатаў павіншуюць беларусаў з Новым годам і Калядамі. І першаму слова - Санта-Клаусу з Маямі.