Навагодні баль у Магілёве сабраў адораную моладзь

17 декабря 2019
У класічных уборах і ў суправаджэнні аркестра. Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" сабрала на навагодні баль у Магілёве адораную моладзь рэгіёна. Гэта стыпендыяты Прэзідэнцкага фонду, пераможцы алімпіяд, юныя спартсмены, артысты, а таксама выхаванцы кадэцкага вучылішча, студэнты інстытута МУС і будучыя педагогі. Віншаванні са святам і падзякі прагучалі ад імя губернатара. 

Усім удзельнікам акцыі ўручаны падарункі. Ужо заўтра эстафету ў Магілёве прыме штогадовы кадэцкі баль.