Навагодні аўтапрабег па дзіцячых сацыяльных установах Мінскай вобласці

24 декабря 2020

Падарыць цяпло і навагодні настрой дзецям. У Мінскай вобласці сёння стартаваў 3-дзённы дабрачынны аўтапрабег. Яго ўдзельнікі наведаюць сацыяльныя дзіцячыя ўстановы цэнтральнага рэгіёна. Валанцёры "Марафону дабра" ў касцюмах Дзядоў Марозаў і Снягурак пабывалі ў Рудзенскай дапаможнай школе-інтэрнаце. Уручылі дзецям салодкія падарункі, цацкі і сертыфікаты на набыццё спартыўнага інвентару і школьных прылад. Яшчэ адным прыпынкам сённяшняга дабрачыннага аўтапрабегу стаў Чэрвень. Шчодрыя чараўнікІ з падарункамі наведалі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Маршрут наступных двух дзён пройдзе праз Гарадзею, Капыль, Маладзечна і Вілейку.