Навагоднімі агнямі сёння заззяе галоўная ёлка краіны
14 декабря 2019
Святочную ілюмінацыю ўключаць! Навагоднімі агнямі сёння заззяе галоўная ёлка краіны. Каб стварыць зіхатлівую сукенку навагодняга дрэва на Кастрычніцкай плошчы, майстрам спатрэбілася больш за 3 000 пікселяў. Цяпер важна, каб усе светлавыя элементы працавалі дынамічна і без збояў. Ззяць навагоднімі агнямі Мінск будзе кожны дзень з паловы шостай вечара да поўначы.













