Навагоднія чараўнікі з усяго свету павіншавалі беларусаў са святам

29 декабря 2019
Навагодні чараўнік, які раздае падарункі, ёсць літаральна ў кожнай краіне! Ёўлупукі - у Фінляндыі, Санта-Клаус - у краінах Заходняй Еўропы і Амерыкі. І ў кожнага свой непаўторны мяшок і вобраз і свая, як барада, легенда.

Напрыклад, белы Сінтаклаас прыплывае ў Нідэрланды на караблі разам са сваімі памочнікамі - Чорнымі Пітамі, вышмараванымі сажай. З-за чаго ўжо неаднаразова трапляў пад прыцэл крытыкі змагароў паліткарэктнасці. А вось Аяз Ата разносіць падарункі, аб'язджаючы Казахстан на верным кані - і яму рады ўсе без выключэння. І яшчэ ўлічыце, той жа Санта, па чутках, любіць атрымліваць дар у адказ - малако з печывам, а не газіроўку!

Віншаванні ўсіх гэтых казачных персанажаў гледачы нашага канала маглі бачыць у спецыяльнай рубрыцы Агенцтва тэленавін "У эфіры Дзед Мароз". Добрыя чараўнікі ад Паўночнага полюсу да сонечнага Маямі прысылалі свае віншаванні маленькім і дарослым беларусам. Самыя бліскучыя з фраз, вядома, у нашай выніковай праграме.