Навагоднія падарункі прымалі выхаванцы дома сямейнага тыпу ва Уздзе

26 декабря 2019
Новы пункт на карце марафона добрых спраў «Нашы дзеці»! Сёння асаблівая атмасфера свята і цудаў панавала ва Уздзе. Там жывуць самыя творчыя і спартыўныя дзеці. У гэтым пераканаліся і госці, якія прыехалі ва Уздзенскі дзіцячы дом сямейнага тыпу. Сярод іх - намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка, а таксама прадстаўнікі абласной і раённай улад. Дзеці атрымалі ў падарунак камп'ютар, спартыўную форму, а таксама  малочныя пачастункі і шакалад. Узамен яны падзяліліся сваімі творчымі талентамі - чыталі вершы і танцавалі. У гэтым ім дапамаглі дзяўчынкі з цэнтра "Вясёлка". 

Таццяна і Анатоль Коршук - бацькі-выхавальнікі, у якіх шасцёра дзяцей, двое з іх зараз на адпачынку ў Італіі. Ёсць і трое выпускнікоў дзіцячага дома, якія працуюць і вучацца ў каледжах. Кульмінацыяй вечара стаў сумесны навагодні карагод. У найбліжэйшы час без падарункаў і ўвагі не застанецца ніводнае дзіця па усёй краіне. Маштабны дабрачынны марафон працягнецца да 10 студзеня.