Навагодні настрой пачынаецца з вітрын

10 ноября 2017

Навагодні настрой пачынаецца з вітрын! За шклом сталічных універмагаў ужо ажываюць казачныя сюжэты з жывымі інсталяцыямі. Сёлета акцэнт на светлавых эфектах, інтэрактыве і ўтульнай атмасферы. У вокнах самыя трапяткія моманты: як сям'я ўпрыгожвае елку і віншуе падарункамі. Мастацкія гісторыі дапаўняюць вершы.

Прэзентаваны пакуль дзве навагоднія кампазіцыі. Зараз мастакі і дэкаратары манціруюць астатнія. Да 15 лістапада ўбачым яшчэ шэсць навагодніх вітрын.