Новага кіраўніка прадставілі калектыву Міністэрства ўнутраных спраў

13 июня 2019

Праца не на статыстыку, унутраная дысцыпліна і сучасная падрыхтоўка кадраў. На гэтыя кірункі варта акцэнтаваць увагу ў працы МУС. Дзяржсакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась прадставіў сёння калектыву Міністэрства ўнутраных спраў  новага кіраўніка Юрыя Караева. Як адзначыў Станіслаў Зась, цалкам недапушчальна, калі злачынства ўчыняе чалавек, які стаіць на варце закона. Неабходна ў цэлым удасканаліць сістэму адбору, навучання і працы асабовага складу.