Новага кіраўніка прадставілі ў Міністэрстве аховы здароўя

11 июня 2019

Для Уладзіміра Караніка сфера медыцыны і калектыў міністэрства добра знаёмыя. Да таго як узначаліць ведамства, нагадаем, ён працаваў галоўным урачом у Мінскім гарадскім онкадыспансеры. Выступаў за распаўсюджванне праграм скрынінгу онказахворванняў, актыўна займаўся мадэрнізацыяй медустановы. Знаёмячы з новым кіраўніком, віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка таксама падзякаваў за працу яго папярэдніку. Валерый Малашка ўзначальваў ведамства каля двух з паловай гадоў.