Новы будынак кансультатыўнай паліклінікі ўрачыста адкрылі ў Бараўлянах

28 декабря 2016

У Бараўлянах сёння ўрачыста адкрылі новы будынак кансультатыўнай паліклінікі пры РНПЦ анкалогіі і радыялогіі.

Установа абсталяваная сучаснымі і высокадакладнымі прыборамі. Яны дазваляюць дыягнаставаць захворванне на самых ранніх стадыях. Таксама тут створаныя ўсе ўмовы для правядзення маніпуляцый, хірургічных умяшанняў і іншых працэдур у амбулаторных умовах. Для гэтага ёсць 3 паўнавартасныя аперацыйныя, а таксама палаты для дзённага знаходжання. Паліклініка разлічаная на 850 наведванняў за змену. Будаўніцтва комплексу вялося 3 гады.

Першых пацыентаў паліклініка прыме ўжо 2 студзеня. Праца ўстановы цалкам інфарматызаваная. У паліклініцы будуць выдаваць электронныя рэцэпты, а ўсе запісы ўрачы будуць весці таксама і ў лічбавых картах пацыентаў.