Новы будынак дзіцячай школы мастацтваў у Шуміліне

2 сентября 2014

Падарунак да Дня ведаў атрымалі вучні ў Шуміліне. Тут пасля капітальнага рамонту адкрыўся будынак дзіцячай школы мастацтваў. Пад адным дахам сабраны пяць аддзяленняў. Раней яны размяшчаліся ў розных частках горада - мастацкае, харавое, харэаграфічнае, інструментальнае і музычнае аддзяленні. Школа разлічана на 400 вучняў.


У Шумілінскай дзіцячай школе мастацтваў дзейнічаюць два аркестры са званнем народны і тры ўзорныя калектывы. Новы будынак адкрывае новыя перспектывы. Зараз з'явілася магчымасць арганізаваць навучальны працэс па пакуль незнаёмых дысцыплінах. У найбліжэйшых планах - адкрыццё тэатральнага аддзялення.