Новае пажарнае дэпо з'явілася ў Ветцы

6 июня 2017

Яно складаецца з аварыйна-выратавальнай часці і адміністрацыйнага будынка. У ратавальнікаў з'явілася і спецыяльна абсталяваная спартыўная пляцоўка. Дэпо стварылі з былога будынка прафілакторыя аўтамабільнага тэхабслугоўвання. Рэканструкцыя пажарнай часці вялася з 2008 года, фінансаванне - з бюджэту вобласці на ліквідацыю наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Зараз на ўзбраенні ратавальнікаў самае сучаснае абсталяванне. Большасць айчыннай вытворчасці.

Падчас адкрыцця пажарнага дэпо ратавальнікі паказалі свае прафесійныя навыкі.