Новае памяшканне для супрацоўнікаў натарыяльнай канторы адкрылі ў сталіцы

23 августа 2014
Ацаніць умовы працы натарыусаў змогуць ужо першыя наведвальнікі. Апошнім часам колькасць кліентаў значна павялічылася, а змясціць усіх ахвочых ранейшыя сцены ўжо не маглі. Афармленне самых простых папер займала нямала часу. Але зараз, як засведчылі спецыялісты, гэта будзе праходзіць за лічаныя хвіліны. Сведкамі ўрачыстай падзеі стала раённая ўлада, натарыят і будучыя кліенты.

Усяго ў Беларусі дзейнічае 208 натарыяльных кантор і 40 бюро. Асноўная задача арганізацыі - абарона маёмасных і іншых праў беларусаў.