Новы аб'ект для вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры Мінскай вобласці. На тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка адкрыта аддзяленне паштовай сувязі. Укамплектавана яно сучасным тэхналагічным абсталяваннем. Выпушчаны і спецыяльны штэмпель для выкарыстання ў аддзяленні паштовай сувязі "Вялікі камень". Узвядзенне інфраструктуры ў парку вядзецца паскоранымі тэмпамі. У суседстве ўжо гатовы жылы дом, медыцынская ўстанова і пункт аховы правапарадку.
Новае паштовае аддзяленне ў індустрыяльным парку
12 июня 2020













