Новы інтэрнат для медыкаў адкрылі ў Мінску

16 мая 2014

Яшчэ адзін, ужо 9-ты інтэрнат для медыкаў урачыста адкрылі сёння ў сталіцы. Такім чынам, кватэрнае пытанне на пэўны час вырашылі не толькі сем'і, але і маладыя спецыялісты як вышэйшага, так і сярэдняга звяна. Дарэчы, такое жыллё абыходзіцца значна танней, чым здымаць кватэру ў прыватніка, напрыклад. А між тым назва інтэрнат даволі ўмоўная, па сутнасці, гэта і ёсць кватэра. Для сем'яў - асобная, маладыя ж спецыялісты жывуць па два чалавекі.


Адзначым, практыка будаўніцтва такіх інтэрнатаў для сталічнага медперсаналу працягваецца. Наступны дом, хутчэй за ўсё, здадуць у эксплуатацыю ў Дзень медыка - 15 чэрвеня.