Новы напрамак медыцынскай дапамогі - раннюю рэабілітацыю - развіваюць у Мінскай вобласці

26 марта 2019

Комплекс методык дапаможа аднаўляць стан пацыентаў у рэанімацыі адразу пасля цяжкіх захворванняў, такіх як інсульт ці інфаркт. Спецыялісты распрацоўваюць новыя падыходы, прэзентуюць іх калегам - праводзяць навучальныя відэаканферэнцыі для спецыялістаў Мінскай вобласці.

Штогод у Мінскім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі атрымліваюць дапамогу звыш трох тысяч жыхароў сталічнага рэгіёна. Гэта пацыенты пасля цяжкіх траўм, неўралагічных і кардыялагічных захворванняў.