За ходам выбарчай кампаніі можна сачыць анлайн з дапамогай спецыяльнай праграмы.
Новы мабільны дадатак "Галасуй" прадэманстравалі сёння распрацоўшчыкі - студэнты БДУІР. Можна прачытаць біяграфію і іншыя звесткі пра кандыдатаў, а таксама пракласці маршрут да найбліжэйшага выбарчага ўчастка. Набыць мабільны дадатак можна бясплатна ў інтэрнэт-магазіне. Сёння вынаходку пратэсціравала і старшыня Цэнтральнага выбарчага камітэта Лідзія Ярмошына.
Прадстаўнікі новага пакалення прэзентавалі акцыю "Моладзь вырашае". Яна стартуе праз тры дні. Удзельнікі БРСМ усталююць у Мінску спецыяльныя скрыні для прапаноў і пажаданняў, пасля чаго запіскі мінчан перададуць дэпутатам.
Акрамя таго, прадстаўнікі моладзі задалі свае пытанні дзеючым дэпутатам. Дарэчы, многія з гэтых маладых людзей прымуць удзел у выбарчай кампаніі ў якасці назіральнікаў і прадстаўнікоў камісій.













