Новае месца адпачынку з'явілася ў Партызанскім раёне Мінска

17 мая 2023

"Ля воднай роўнядзі" - новае месца адпачынку з'явілася на карце сталіцы. У Партызанскім раёне на беразе Сляпянскай воднай сістэмы ўладкоўваюць рэлакс-зону з новымі дарожкамі і лаўкамі, гамакамі, а таксама астраўком кросфіту. На пляцоўцы ўсталююць і дзіцячае гульнявое абсталяванне.

Толькі ў Партызанскім раёне Мінска сёлета плануюць адкрыць яшчэ дзве зоны адпачынку - па традыцыі да Дня Незалежнасці і Дня горада.