Новае футбольнае поле атрымалі юныя жыхары Нясвіжа

10 сентября 2020
Сапраўдны спартыўны падарунак атрымалі юныя жыхары Нясвіжа. Там на мясцовым стадыёне ўвялі ў эксплуатацыю штучнае поле. Асаблівасць яго ў тым, што футбольны газон не губляе сваіх якасцяў, нават калі гуляць на ім круглыя суткі. І што самае каштоўнае - яго стан не залежыць ад надвор'я. Сінтэтычнае пакрыццё апошняга пакалення зводзіць да мінімуму верагоднасць атрымання траўм. Фінансаванне праекта здзяйснялася Беларускай федэрацыяй футбола. У рамках праграмы сёлета таксама плануецца адкрыццё абноўленых футбольных палёў са штучным пакрыццём у Ваўкавыску, Магілёве, Баранавічах і Маладзечне. 

У Беларусі зараз спартыўная і, у прыватнасці, футбольная інфраструктура актыўна ўдасканальваецца. Усяго 118 палёў уложаць па праграме Bonfesto, больш за палову ўжо знаходзяцца ў распараджэнні аматараў футбола і школьнікаў. Да канца месяца завершыцца і трохгадовая праграма па будаўніцтве крытых манежаў у кожнай вобласці.