Новую дашкольную ўстанову адкрылі сёння ў вёсцы Копішча

12 Красавіка 2017

Наваселле для 230 дзяцей. Новую дашкольную ўстанову адкрылі сёння ў вёсцы Копішча, што ў Мінскім раёне. Дзіцячы сад разлічаны на 12 груп, у тым ліку лагапедычных. Басейн, трэнажорная і музычная залы, кабінеты настаўніка-дэфектолага і педагога-псіхолага. У кожнай узроставай групе створаны рэсурсны цэнтр развіцця і метадычны кабінет. Надзея Сербіненка пабывала на ўрачыстым адкрыцці.

Гэты дзіцячы садок стаў доўгачаканым для жыхароў вёскі Копішча. У новым мікрараёне жыве шмат маладых сем'яў з дзецьмі. Вострую неабходнасць у новым сучасным садку вырашыў забудоўшчык.

Наяўнасць сацыяльнай інфраструктуры - важная ўмова падчас узвядзення жылля. Так вось і ў Копішчы забудоўшчык узяў на сябе абавязкі: побач з дамамі пабудаваць садок. Гэта не першы прыклад дзяржаўна-прыватнага партнёрства для Мінскай вобласці. Некалькі тыдняў таму ў Прылуках таксама адкрылі дашкольную ўстанову, пабудаваную за сродкі інвестара.

Сад праектаваўся з улікам сучасных тэндэнцый выхавання дзяцей. Тут ёсць усё неабходнае для фізічнага развіцця - трэнажорная і фізкультурная залы, а таксама эстэтычнага - музычны і харэаграфічны кабінеты. Адкрыты і цэнтр ранняга развіцця дзяцей.

Дзіцячы сад разлічаны на 230 месцаў, а гэта 4 групы. Для Анастасіі Саладар - мамы дваіх дзяцей - адкрыццё садка побач з домам вырашыла адразу некалькі праблем.

За апошнія два гады Мінскі раён дэмаграфічна вырас на 3 з паловай тысячы дзяцей ва ўзросце да 6 гадоў. Прыгранічны са сталіцай раён развіваецца хутчэй за астатнія ў вобласці - адпавядаць павінна і інфраструктура.

Практыка ўзаемадзеяння з інвестарамі будзе працягнута. Зараз вядзецца будаўніцтва яшчэ двух дзіцячых садкоў на 230 месцаў кожны - у Жодзіне і Стоўбцах. 


Папулярныя

Рэкамендуемыя