Новыя магчымасці ў развіцці інфраструктуры лясной галіны. Напярэдадні Дня Незалежнасці падарунак атрымалі работнікі Бараўлянскага спецлясгаса - новы сучасны адміністрацыйны будынак. Раней офіс знаходзіўся ў Мінску, а цяпер пераехаў непасрэдна на тэрыторыю гаспадаркі. У трохузроўневым будынку ўсе ўмовы для камфортнай працы - прасторныя кабінеты, камп'ютарная тэхніка, пакоі для адпачынку і трэнажорная зала.
У Бараўлянскім лясгасе працуюць 350 спецыялістаў. Пад іх пільным кантролем тэрыторыя ў 23 тысячы гектараў. У асноўным гэта масіў вакол сталіцы.
Новы адміністрацыйны будынак адкрылі ў Бараўлянскім лясгасе
1 июля 2022













