Навабранцы ў радах УС Беларусі рыхтуюцца да прысягі

20 мая 2020
У беларускай арміі працягваецца вясновая прызыўная кампанія. Тысячы хлопцаў ужо адправіліся да месца праходжання службы. З асаблівым запалам навабранцы ідуць служыць у Сілы спецыяльных аперацый. Дзясяткі ваенных спецыяльнасцяў прапаноўваюць у дэсантных і разведвальных падраздзяленнях. На першым этапе прызыўнікі вывучаюць асновы ваеннай навукі, адаптуюцца да распарадку дня і армейскай дысцыпліны. Пасля таго, як байцы спасцігнуць асновы ваеннай справы, іх чакае прысяга. Сёлета клятву на вернасць Радзіме навабранцы дадуць 13 чэрвеня.