Навабранцы прынялі прысягу на вернасць Радзіме

15 июня 2019

Маладое папаўненне ва Узброеных сілах Беларусі. Сёння навабранцы прынялі прысягу на вернасць Радзіме. Сёлета гэта 2 з паловай тысячы байцоў тэрміновай службы. Па традыцыі самай маштабнай стала прысяга ў 72-м аб'яднаным навучальным цэнтры. Тут далі клятву больш за тысячу салдат. У мінулым курс маладога байца, наперадзе асваенне ваеннай прафесіі. Пасля завяршэння ўрачыстасці родныя і блізкія навабранцаў змаглі пазнаёміцца з умовамі службы і побыту вайскоўцаў, пагаварыць з прадстаўнікамі камандавання падраздзяленняў навучальнага цэнтра. У будучыні з гвардзейскага корпуса ў Пячах ужо спецыялісты адправяцца служыць у часці па ўсёй краіне. Ваенную прысягу пад Барысавам прыняў міністр абароны краіны.

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя прыняццю ваеннай прысягі новым папаўненнем, сёння праходзяць ва ўсіх злучэннях і воінскіх часцях Узброеных сіл Беларусі.