Навабранец у Віцебску наўмысна парэзаў сабе руку

17 ноября 2017

Пагрозы жыцця няма, пацярпеламу аказана неабходная медыцынская дапамога. Здарэнне выклікала немалую цікавасць з боку СМІ. Сёння Міністэрства абароны пракаменціравала нерадавы інцыдэнт. У ваенным ведамстве заявілі, што сітуацыя пад кантролем, камандаванне часці праводзіць праверку, якая пралье святло на прычыны ўчынку навабранца. Вядома, што ў воінскую часць ён быў прызваны двума днямі раней. Тлумачэнні нашаму каналу дало камандаванне падраздзялення.

Вадзім Шадура, камандзір в/ч 52287: "Тлумачачы свой учынак, ён сказаў, што падчас размовы з такімі ж прызыўнікамі па дарозе ў воінскую часць ён падвяргаўся з іх боку насмешкам. Меркаваў, што такія ж дзеянні па дачыненні да яго яны прадоўжаць і ў воінскай часці. Таму вырашыў такім спосабам уздзейнічаць на сваіх будучых калег. Разам з тым прызыўнікі гэтага ж падраздзялення, якія навучаліся з ім да прызыву ў адным ліцэі, характарызуюць яго як чалавека негаваркога, з дзівацтвамі. Да прызыву дадзены вайсковец тройчы меў прыводы ў міліцыю за ўжыванне спіртных напояў, хуліганства і спойванне непаўналетніх".

Вядома, што навабранцу 19 гадоў. Зараз ён знаходзіцца ў медыцынскай часці пад назіраннем урачоў.