Больш за сто навінак стварылі і ўкаранілі ў вытворчасць беларускія машынабудаўнікі сельскагаспадарчага профілю. Важкі ўклад у прадпрыемстваў холдынга "Амкадор" з Дзяржынска. Сярод ноу-хау прычапныя машыны для ўнясення мінеральных угнаенняў пры любой непагадзі. Яшчэ адна перспектыўная распрацоўка - мабільная зернеачышчальная лінія, якая ў палявых умовах ураджай збожжа перапрацоўвае ў насенне. Дарэчы, і сам пасяўны матэрыял на палях Мінскай вобласці будуць уносіць у зямлю найноўшыя пасяўныя агрэгаты. Іх прадукцыйнасць - 12 гектараў за гадзіну - самая высокая сярод аналагічных машын.
Прынцыпова новая распрацоўка "Амкадора" для ўсёй краіны - трактар з шарнірнай рамай. У машыны высокай магутнасці і манеўранасці будзе шмат інтэлектуальных сістэм, у тым ліку дакладнага земляробства.













