Ад вынаходства біяпрэпаратаў для сельскай гаспадаркі, прамысловасці і медыцыны да касметалогіі. Найноўшыя распрацоўкі сусветнага ўзроўню прадэманстравалі сёння ў Акадэміі навук Беларусі. Больш за 240 даследчыкаў з Расіі, Узбекістана, Казахстана, Кітая, ЗША сабраліся на міжнароднай навуковай канферэнцыі, каб абмяняцца меркаваннямі і апошнімі дасягненнямі. Беларускім навукоўцам сапраўды ёсць што паказаць. Асаблівая ўвага - амінакіслотам, біяраскладанню пластыка, абароне раслін. Так, у галіне мікробных угнаенняў быў створаны прэпарат, які аднаўляе расліны ўздоўж дарог, што апрацоўваюцца супрацьгалалёднымі рэагентамі. Ён добра сябе зарэкамендаваў у сферы ЖКГ, праведзеныя выпрабаванні ў сталіцы паказалі яго эфектыўнасць. Яшчэ адна з апошніх распрацовак накіравана на стварэнне фермента, які выкарыстоўваецца ў касметалогіі. Акрамя таго, нашы навукоўцы распрацоўваюць субстанцыі для стварэння лекавых прэпаратаў у барацьбе з анкалагічнымі хваробамі.
Усе прадэманстраваныя распрацоўкі ўжо ўкаранёныя ў рэальны сектар эканомікі. Паводле слоў спецыялістаў, сёння гэта, як правіла, імпартазамяшчальныя прадукты. Некаторыя беларускія тэхналогіі рэалізуюцца за мяжой.













